Падчас візіта Аляксандра Лукашэнкі ў пятніцу 11 жніўня на ААТ «Савушкаў прадукт» у Брэсце гаворка зайшла пра магчымасць далучэння да прадпрыемства некаторых адстаючых гаспадарак Брэсцкай вобласці. Было адзначана, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, што такое рашэнне магло б пайсці на карысць як бізнэсу, так і дзяржаве.

«Я лабірую павелічэнне паступленняў у дзяржаўны бюджэт. Вядома, і яму (ААТ «Савушкаў прадукт») павінна быць выгада. У яго адна праблема - сыравіна. Калі б ад гэтай сыравіны, якую я б яму аддаў, дзяржава б атрымала больш, я б не задумваючыся гэта зрабіў. Якая розніца: прыватнік ці не. Так, ён атрымае больш, ну і добра. Але ўсё роўна эфект ад тоны малака вышэйшы будзе, чым цяпер», - адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0