Беларускі праграміст Генадзь Караткевіч зноў заняў першае месца на спаборніцтвах Google Code Jam, паўтарыўшы свой леташні поспех. У гэтым годзе конкурс спартыўнага праграмавання праходзіў у Ірландыі, у дублінскім офісе кампаніі.

Караткевіч набраў 120 ачкоў. Яго два бліжэйшыя супернікі адсталі ад беларуса на 10 ачкоў.

Нагадаем, пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч даляраў прызавых.

Генадзь Караткевіч скончыў школу ў Гомелі, а ў 2012 годзе стаў студэнтам Універсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу. Раней ён ужо быў вядомы як пераможца мноства спаборніцтваў па спартыўным праграмаванні: ён можа пахваліцца першымі месцамі на VK Cup, Russian Code Cup, TopCoder Open, Яндэкс. Алгарытм, Facebook Hacker Cup і многіх іншых конкурсах.

У конкурсе спартыўнага праграмавання Google Code Jam Караткевіч перамагае ўжо чацвёрты год запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?