Луцк, замак.

На факультэце філалогіі ды журналістыкі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (Луцк) з новага навучальнага года пачнуць выкладаць беларускую мову. Яе будуць вывучаць студэнты 1 курса спецыяльнасці «Філалогія (украінская мова і літаратура)».

Пра гэта паведамляе Юрый Громік, дэкан факультэта філалогіі й журналістыкі гэтага ўніверсітэта.

Выкладчыка белмовы ў Луцк дэлегуе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Рашэнне пра вывучэнне беларускай мовы ва Украіне і ўкраінскай — у Беларусі было агучана ў часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве ў ліпені гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?