Велізарны селевы паток накрыў сталіцу Сьера-Леонэ. Ужо вядома пры больш як тры сотні ахвяр, а яшчэ многія апынуліся ў пастцы.

Пасля моцных дажджоў у ноч на панядзелак размыла пагорак у раёне Рыджэнт, які абрынуўся і накрыў дамы.

Карэспандэнт Бі-бі-сі на месцы кажа, што многія людзі маглі ў гэты час спаць.

Ратавальнікі на месцы аварыі спрабуюць адкапаць людзей, якія апынуліся ў пастцы пасля абвалу часткі гары.

На фота, апублікаваных у сацсетках і Twitter, відаць, як людзі ходзяць па пояс у бруднай вадзе пасля ліўняў у раёне Фрытаўна.

Паводкі для краіны не з'яўляецца чымсьці незвычайным, дзе дажджы часта змываюць слабыя будынкі.

У 2015 годзе Фрытаўн перажыў страшныя паводкі, выкліканыя мусоннымі ліўнямі. Тады загінулі 10 чалавек, а тысячы засталіся без прытулку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0