Кіраўнік грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў выступіў з новай ініцыятывай. Ён звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, а таксама ў камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў з прапановай аб амністыі для тых беларусаў, хто сёння ваююе ва Украіне.

Дзмітрыеў прапануе даць гэтым людзям трохмесячны тэрмін для вяртання на Радзіму. «Мы павінны адкрыць дзверы для нашых хлопцаў, не важна на якім яны цяпер баку. Даць сваім шанец вярнуцца дадому, да мірнага жыцця», — адзначае Дзмітрыеў.

На сённяшні дзень удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы з'яўляецца крымінальным злачынствам і, згодна з артыкулам 133 КК, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

«Любыя размовы, што недзе там ідзе вайна за Беларусь, гэта толькі прапаганда. «Ваяваць» за Беларусь трэба дома, будуючы сям'ю, працуючы, змяняючы свет вакол сябе і дамагаючыся пераменаў у краіне», — адзначае Дзмітрыеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру