• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Віктар Марціновіч, budzma.by

Віктар Марціновіч, budzma.by

15.08.2017 / 12:57

Віктар Марціновіч: Мінск, намаляваны мовай ідыш

Я люблю такія гісторыі. Пра цудоўныя кнігі, што траплялі ў адну са складак гістарычнай тканіны, на якія была багатая памятая войнамі і тэрорам культура ХХ стагоддзя.

Вось, напрыклад, быў пісьменнік. Дасціпны. Яскравы. Ніводнай зацёртай метафары. Піша смешна. Па-адэску. «Беларускі Бабель», як спрасцілі б на гарадскіх сайтах, каб прадаць праект бізнес-партнёрам. Як і Бабель, крыху антысаветчык, бо апісваць электрыфікацыю ў Мінску — гэтаксама небяспечна, як апісваць «подзвігі» байцоў конарміі. То бок маскоўскім інтэлігентам можа падацца, што ты ўслаўляеш конармію, але абавязкова прыйдзе таварыш Будзённы ды шарахне па табе артыкулам-прысудам «Бабізм Бабеля ў «Чырвонай нові». І пасля будзёнаўскай мянушкі «дэгенерата ад літаратуры» ўславіцелю будзе адзін шлях — у НКУС.

Але — ніякай злоснасці. Ніякіх, ведаеце, «У капцюрох ГПУ» ці «Запісак афіцэра чырвонай арміі». Крые побыт, смяецца з цёшчы. Як і Бабель, цікавіцца больш чалавекам, чым палітыкай. Як і ў Бабеля, «час імклівых перамен», якім не пашчасціла быць заціснутымі, — толькі нагода для размовы пра адвечнае. Пра тое, як сакавіта чхае адзін дзядзечка ў слабодцы, ці як смешна цётачка, якую ўсё ніяк не возьмуць замуж, стаіць у мароз і завею, чакаючы каханка, які не прыйдзе.

І вось, як і з Бабелем, спачатку — арышт немаведама за што (у пастанове НКУС значыцца: «прыбыў у 1928 нелегальна з Польшчы ў БССР, будучы ў Польшчы значыўся намеснікам старшыні нацыянал-фашысцкай (!) габрэйскай (!!!) літаратурнай (!!!!!) арганізацыі), потым — смяротнае пакаранне. І нават жонка нашага героя «прымаецца» НКУС і асуджаецца на 8 гадоў як «член сям’і ворага народа».

Што цікава — яго забіваюць у тую самую ўраджайную для катаў беларускай культуры ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га. Пасля рэабілітацыі ў 1956-м нібыта і перакладаюць з ідыш, нібыта і выдаюць, але ступень «прызнання» тут супастаўляльная з адзінкавым водгукам на яшчэ аднаго непажаданага сына габрэйскага і беларускага народа — Марка Шагала. Як папулярызаваць Шагала, калі той эміграваў? Ды не пакутуе, а, прабачце, шыкуе там, у капіталістычным свеце? Як рэкламаваць нашага героя, калі ён знішчаны НКУС як «член трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Тое забыццё цягнецца, «беларускім Бабелем» цікавяцца абазнаныя адзінкі.

Здараюцца перабудова і незалежнасць. Беларускае Адраджэнне выносіць на вяршыню ўсіх забытых-забароненых беларускамоўных. Пра творцаў, што пісалі на ідыш, — забываюцца. Нібыта і не вельмі нашы. Нешта супастаўнае адбывалася і з Маркам Шагалам: ён не ўвайшоў у першы эшалон культурнай абароны. Менавіта таму, што сам называў сябе «рускім габрэем». Дык нашто беларускай незалежнай культуры «рускі габрэй»?

І вось мы працягваем жыць з ужо складзеным пантэонам 1930-х. З неверагодным Сяргеем Пясэцкім. З Андрэем Мрыем, чые «Запіскі Самсона Самасуя» — нешта сярэдняе паміж з’едлівасцю і іранічнасцю Зошчанкі ды хтанізмам Андрэя Платонава. З Дубоўкам і Жылкам. Дыскусія пра тое, чым былі трыццатыя, быццам скончаная.

І вось прыходзіць вясна 2017-га года. Два гады з моманту, калі нашага героя перавыдалі ў раскошным перакладзе, добрым накладам (2500), але на дужа паганай паперы. І ўсюды ў Мінску знянацку пачынаюць шаптацца: «Майсей Кульбак», «Майсей Кульбак», «Ці вы чыталі гэтага Майсея Кульбака?», «Зельманцы» — гэта ж такі цуд!», «Гэта беларускі Бабель!», «Гэта так смешна», «Такі цудоўны Мінск!».

Дыямент вылузаўся са складак і пакаціўся па падлозе. Ягоныя водбліскі зіхацяць па столі і сценках. Не заўважыць яго немагчыма. Кніга проста занадта адметная. І, як любое адметнае мастацкае выказванне, ператварае ў сваіх адэптаў любога, хто яго спажыў.

Пра Майсея Кульбака пакуль што небагата пішуць (хаця, дзякуючы Людміле Рублеўскай, адзначылася «СБ»), але пра яго ўжо багата гавораць. Прынамсі, у тых колах, што прадвызначаюць тэмы, на якія будуць гаварыць тыя, каму патрэбная інерцыя ў сезон, каб заўважыць адметнае сярод сваіх фэйсбучных хайпчыкаў.

Як гэта заўсёды бывае, пераклад Кульбака з ідыш на рускую мову можна здабыць за два клікі: у сеціве боўтаецца электронка перавыдання перакладу 1960-га года, зробленага ў 2008-м. Шукаць гэты тэкст варта ў тым выпадку, калі вас не засмуціць, што «Зельманцы» тут абазваныя «Зельменянамі». Я дык вырашыў пабегаць па крамах і вырубіць версію Віталя Вольскага (паўтаруся: цудоўную).

Што чапляе ў «Зельманцах» акрамя ўжо згаданай аўтарскай дасціпнасці, здольнасці параўнаць зіму ў Мінску з «халоднай срэбранай міскай»? На маю думку, тут ёсць шмат вобразнасці, якая паходзіць з культуры ідыш і ўзбагачае беларускае самаадчуванне ад роднага горада. Так, напрыклад, калі Кульбак называе колкія зорачкі марознай мінскай зімы «дроцікамі» — ён карыстаецца метафарай, якая звычайная ў ідыш, але вельмі новая для Беларусі.

Акрамя простай кроскультурнасці ёсць яшчэ і крышачку іншы погляд на нашу рэальнасць, вось тут Кульбак піша: «Паветра над снегам гарэла, як сіні спірт», — і мы адчуваем, як там марозна, у слабодцы. Дзеля такога погляду трэба не толькі ведаць, як гарыць сіні спірт, тут трэба мець вопыт чытання пра пракаленае да антанімічнай гарачыні паветра пустыні, якое «дрыжыць, бы падагрэтае вогнішчам».

Я не ведаю, дзе дакладна жыла прыдуманая Кульбакам сям’я родзічаў рэбэ Зэлме. Ці не ў той слабодцы, якую Уладзімір Някляеў у «Аўтамаце з газіроўкай» называе «Шанхаем»? А, можа, ніжэй, у раёне вуліцы Ракаўскай? Нельга выключаць, што кахаліся і сварыліся Зельманцы там, дзе цяпер кахаецца і сварыцца вуліца Зыбіцкая. І Кульбак не толькі прыадкрывае нам акенца ў азначанае адэскім каларытам нядаўняе мінулае Мінска. Ён жменямі засявае культурную пароду гэтага горада парасткамі новых апокрыфаў, сказанняў і анекдотаў. Можа, і прарасце на нашым граніце. Можа, і з’явіцца замест «стылізаванай пад Адэсу 1920-х» рэстарацыі «Кантрабас» шынок «Дзядзька Фоля» ці «Цётка Гіта», стылізаваны пад Мінск 1930-х. Які, калі верыць Кульбаку, быў не менш каларытным за прыгаданую Адэсу.

Мне гэты нечаканы ўзлёт незаслужана забытага пісьменніка дае адчуванне надзеі. Бо калі таленавітыя тэксты прарываюцца праз тоўшчу амаль 80 гадоў, дык у тых, хто спрабуе разварушыць хворы на амнезію горад, ёсць шанец.

Віктар Марціновіч, budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Палітыка і грамадства
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Жыхароў Мінска затрымалі за замах на тэракт, іх падазраюць у спробе падпалу пастарунку
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Мінздароўя: За суткі 1312 выпадкаў кавіду
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Амікрон дабраўся да Расіі
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Галоўнае
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Усяго патроху
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх