Праз адрозненні ў цане людзі могуць лічыць аднолькавыя па якасці прадукты зусім рознымі. Гэтую з'яву называюць «маркетынгавым эфектам плацэба».

Як і ў выпадку з лекавымі прэпаратамі-пустышкамі, эфект звязаны не з рэальнымі ўласцівасцямі, а з тымі, што толькі прыпісваюцца прадукту.

У ходзе работы даследчыкі параўналі, як розніца ў кошце ўплывае на адпаведныя адчуванні ў мозгу, нават калі віно, якое пілі рэспандэнты, было нясмачным. У эксперыменце прымалі ўдзел 15 мужчын і 15 жанчын, сярэдні ўзрост якіх склаў 30 гадоў.

Падчас дэгустацыі даследчыкі з дапамогай МРТ сачылі за актыўнасцю мозгу ўдзельнікаў. Да таго як рэспандэнт каштаваў віно, яму паказвалі цану напою, і толькі пасля гэтага віно паступала ў рот чалавека па трубцы. Пасля гэтага ўдзельнік, націскаючы кнопку, ацэньваў смак напою па дзевяцібальнай шкале. Перад дэгустацыяй наступнага ўзору чалавека прасілі спаласнуць рот вадой.

Па словах аўтараў, у эфекту плацэба ёсць свае межы. Калі, напрыклад, вельмі нізкаякаснае віно прадаюць за 100 еўра, то эфекту, верагодна, не будзе.

Даследчыкі давалі рэспандэнтам чырвонае віно сярэдняй і высокай якасці і паказвалі ім цэннікі ў 3, 6 і 18 еўра.

Як і чакалася, рэспандэнты заявілі, што віно з больш высокім коштам лепшае за «таннае», і ўсё адно, ці трэба было за яго плаціць, ці можна было пакаштаваць бясплатна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?