Псіхолага Міхаіла Казлова адпусцілі з Кастрычніцкага РУУС, паведамілі карэспандэнту БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У дачыненні да Міхаіла Казлова створаны матэрыял праверкі.

«Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць абставіны здарэння, у наступным яго дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка», - дадалі ў ГУУС.

Расійскі псіхолаг Міхаіл Казлоў быў затрыманы 14 жніўня ў Мінску. Яго затрымалі ўвечары падчас правядзення трэнінгу наконт росту асобы «Абуджэнне» на вуліцы Варанянскага.

У гэты дзень на тэлефон міліцыі 102 патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што падчас трэнінгу ў яе дачыненні былі здзейсненыя абразлівыя дзеянні, якія прыніжаюць гонар і годнасць. Ад яе таксама паступіла заява, што Міхаіл Казлоў ашуканскім шляхам завалодаў яе грашыма ў памеры $250. Аналагічная інфармацыя паступіла адначасова і на тэлефон даверу ГУУС Мінгарвыканкама.

Да месца правядзення трэнінгу накіраваліся супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю сталіцы і патрульна-паставой службы Кастрычніцкага РУУС Мінска. Удзельнікаў трэнінгу даставілі ў РУУС для разбору і пасля апытання адпусцілі.

Чытайце:

Удзельнічаў у «Доме-2», прымушаў кліентаў танчыць голымі… Што вядома пра затрыманага расійскага псіхолага?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0