Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Магілёўскага аблвыканкама і Шклоўскага РАУС спынена злачынная дзейнасць дырэктара Шклоўскага УКП «Жылкамгас», які ў красавіку 2015 года ўклаў 11 дамоваў куплі-продажу з мінскай камерцыйнай структурай на набыццё розных тавараў для прадпрыемства па завышаных цэнах, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўшчыны.

Дамовы былі аформленыя рознымі датамі на сумы, якія не перавышаюць 1 000 базавых велічынь, што дазваляла пазбягаць правядзення канкурэнтнай працэдуры закупкі. Цана асобных тавараў была завышаная да 13 разоў.

Шкода прадпрыемству склала 1 073 121 149 недэнамінаваных рублёў.

14 жніўня прысудам суда Шклоўскага раёна былы дырэктар Шклоўскага УКП «Жылкамгас» прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і яму прызначана пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіраўнічыя пасады. 

Такія дзеянні дырэктара «Жылкамгаса» — не адзінкавы выпадак, а частка маштабнай схемы, выяўленай у многіх рэгіёнах краіны, адзначаюць у міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0