У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, на якім белы лось купаецца ў невялікім вадаёме ў лесе. Дзеянне адбываецца паблізу горада Арвіка (правінцыя Вермланд, цэнтральная Швецыя).

Як паведамляюць інфармагенцтвы, здабытую дзякуючы відэа папулярнасць мясцовыя жыхары і самі жывёлы ўспрымаюць як нешта лішняе: людзі ходзяць па прыватнай зямлі, блукаюць па лесе, шукаючы белага лася.

У гэтай частцы Швецыі белыя ласі водзяцца даўно. Па словах біёлагаў, жывёлы не з'яўляюцца альбіносамі, прычыны такой іх афарбоўкі — нейкі іншы пігментны дэфект. Бо, напрыклад, вочы ў іх не чырвоныя, як звычайна бывае ў альбіносаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0