«Серыялы, якія можна глядзець запоямі, такія як «Гульня тронаў» ці «Жывыя мерцвякі», часта маюць захапляльны сюжэт, які ў літаральным сэнсе «прывязвае» гледача да экрана. Мы лічым, што людзі, якія глядзяць іх падобным чынам, настолькі моцна захапляюцца тым, што адбываецца на экране, што працягваюць думаць пра гэта нават тады, калі спрабуюць заснуць», — распавядае Лізе Экселманс (Liese Exelmans) з Каталіцкага ўніверсітэта Лёвена (Бельгія).

Як паказваюць апытанні сацыяльных службаў у розных краінах, серыялы ў апошнія гады сталі самымі папулярнымі тэлевізійнымі праграмамі, абагнаўшы ток-шоу і іншыя забаўляльныя перадачы. Самыя папулярныя серыялы штодня глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек, сведчыць статыстыка кампаніі Nielsen.

Гэтая ж статыстыка паказвае, што многія людзі глядзяць новыя серыі «Гульні тронаў» ці «Жывых мерцвякоў» не ў момант іх выхаду ў эфір, а значна пазней, часта праглядаючы па некалькі серый адразу ці ўвесь сезон у цэлым.

Экселманс і яе калега Ян Ван дэн Бюлк з універсітэта штата Мічыган (ЗША) зацікавіліся тым, як падобны «залпавы» прагляд серыялаў можа ўплываць на стан псіхікі і здароўя чалавека.

Для гэтага навукоўцы набралі групу з прыкладна 400 добраахвотнікаў-студэнтаў, якія пагадзіліся распавесці пра тое, як часта яны глядзяць серыялы, як яны гэта робяць і ці пакутуюць яны на розныя парушэнні сну і іншыя праблемы, якія можа выклікаць празмерна доўгі прагляд тэлепраграм.

Як паказалі гэтыя назіранні, пераважная колькасць моладзі — больш за 80% апытаных — глядзела серыялы «запоямі». Параўнаўшы якасць і працягласць іх сну, навукоўцы прыйшлі да высновы, што падобная манера прагляду кіно не ўплывала на працягласць сну, але прыкметна пагаршала яго якасць.

Да прыкладу, амаль траціна ўдзельнікаў апытання скардзілася на тое, што яны не могуць доўга заснуць пасля прагляду вялікай колькасці эпізодаў серыялаў на працягу некалькіх дзён ці нават тыдняў пасля падобнага «запою».

Пры гэтым самі добраахвотнікі добра ўсведамлялі гэта, аднак усё роўна не маглі ўтрымаць сябе ад прагляду яшчэ некалькіх серый ужо пасля таго, як планавалі легчы спаць.

Падобных трансфармацый можна пазбегнуць, калі ўбудаваць у сістэмы запісу тэлепраграм і відэаплэераў найпросты таймер, які б адключаў прыладу пасля таго, як пройдзе той час, які чалавек гатовы вылучыць на прагляд кіно і серыялаў, ці папярэджваў яго пра наступствы «запойнага» прагляду відэа, падкрэсліваюць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?