Шаноўная рэдакцыя «Наша Ніва»!
У Рэспубліцы Беларусь доўгі час ідзе размова пра тое, што беларуская мова не функцыянуе як дзяржаўная мова Беларусі, а як дапаможная да расейскай мовы, і тут гэтак званае «дзвюхмоўе» дае болей правоў расейскай мове. Беларуская мова церпіць недахопы ва ўсіх галінах навукі. Самае галоўнае — адсутнасць універсітэта, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску. Дык чаму беларус можа пышыцца мовай чужынца? Гэта абсурд! Гэтак цягнецца гадамі.
Дзвюхмоўе — гэта як дзве нянькі. Дзіця будзе без носа. І яшчэ можна сказаць: адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла.
Надышоў час, каб беларуская мова заняла пачэснае месца ў дзяржаве Беларусь. Толькі тады для народа настане палёгка.