Мінадукацыі Таджыкістана забараніла школьніцам насіць хіджаб, а школьнікам - бараду, перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на сайт ведамства.

«Школьніцам Таджыкістана ў перыяд знаходжання ў школах забараняецца нашэнне хіджабаў, вузкіх, падраных джынсаў, міні і вузкіх спадніц, нашэнне больш за адну завушніцу на вушах, яркага або кідкага макіяжу. Школьнікам не дазваляецца нашэнне барод і доўгіх валасоў, завушніц, доўгіх пазногцяў, пярсцёнкаў, нашэнне джынсаў ім дазваляецца толькі ў зімовы сезон «, — гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладняе агенцтва, Мінадукацыі таксама забараніла навучэнцам школ мець татуіроўкі, насіць футболкі з рэкламнымі надпісамі і малюнкамі дзяржаўнай сімволікі іншых краін. Нельга будзе прыходзіць на заняткі ў спартыўнай адзежы, за выключэннем урокаў фізкультуры.

Мінадукацыі рэкамендавала таксама купляць школьную форму ў айчынных вытворцаў, аднак гэта, як удакладняе агенцтва, не мае абавязковага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0