Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын прыняў «вельмі мудрае і ўзважанае рашэньне», адклаўшы запуск ракет у кірунку амэрыканскай тэрыторыі Гуам.

Трамп напісаў у сваім Твітары: «Альтэрнатыва была б катастрафічнай і непрымальнай!»

Дзяржаўныя паўночнакарэйскія СМІ ў аўторак распаўсюдзілі заяву Кім Чэн Ына пра тое, што ён пакуль адклаў плян запуску чатырох ракет над Японіяй у напрамку Гуама, за 3400 км на поўдзень, каб праверыць, «ці будуць янкі працягваць свае вельмі небясьпечныя і безадказныя паводзіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0