Гэта «гісторыя не пра вайну, а пра сучасных герояў, якія ствараюць нашу новую Украіну. Не зважаючы на розніцу ў паходжанні і веку, іх аб’яднала адна мэта — абараніць родную зямлю ад агрэсара», — гаворыцца ў анатацыі.

Адзначаецца таксама, што фільм заснаваны на рэальных падзеях.

У тызеры гучыць песня гурту «Акіян Эльзы».

Фільм расказвае пра ўзброенае супрацьстаянне паміж украінскімі вайскоўцамі, якія ад верасня 2014 амаль год баранілі ад прарасейскіх тэрарыстычных узброеных груповак аэрадром Данецкага міжнароднага аэрапорта, якое мае стратэгічнае значэнне.

Прэм'ера фільма пройдзе 6 снежня — у Дзень Узброеных сіл Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0