Delfi.lt

Delfi.lt

Калі Расія прымусіць Беларусь экспартаваць нафтапрадукты праз яе чыгункі і парты, гэта можа быць эканамічна нявыгадна і небяспечна для самога Мінску, сцвярджае прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс, піша Delfi.lt.

«Напрамак грузаў па чыгунках Расіі праз парты Расіі для яе (Беларусі) можа быць і нявыгадна эканамічна, і небяспечна стратэгічна, калі мець на ўвазе што гэтыя (расійскія) парты замярзаюць і кліматычныя ўмовы там зусім іншыя. Гэта асабліва адчувальна, калі гаворка ідзе аб перавозцы нафтапрадуктаў», — у чацвер адзначыў кіраўнік урада Літвы ў інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas, каментуючы заклікі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, каб Беларусь перанакіравала патокі нафтапрадуктаў з краін Балтыі ў расійскія парты.

Скверняліс падкрэсліў, што разумее, што «ва ўсходніх дзяржавах палітычныя рашэнні нярэдка прымаюцца без уліку эканамічных інтарэсаў, таму літоўскія палітыкі таксама павінны праяўляць актыўнасць, каб беларускія грузы па-ранейшаму ішлі па літоўскіх чыгунках у Клайпедскі порт.

Чытайце:

Пуцін прапанаваў абавязаць Беларусь развярнуць нафтапрадукты на расійскія парты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0