Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да мясцовага жыхара, 1978 года нараджэння, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй у Расіі, паведаміла карэспандэнту БелТА памочнік пракурора Брэста Алена Шарко.

Мужчына прызнаны вінаватым у замаху на выкарыстанне занятку прастытуцыяй, звязаным з вывазам за межы дзяржавы. Суд даў яму 5 год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Сведкамі па справе праходзілі тры жыхаркі Брэста. Мужчына падчас тэлефонных перамоў і асабістых сустрэч пераканаў дзяўчат займацца прастытуцыяй у Маскве. Ён растлумачыў ім умовы і памеры аплаты за аказанне сэксуальных паслуг, папярэдзіў, што частку атрыманых грошай трэба будзе аддаваць арганізатарам.

Сам сутэнёр за кожную прывезеную дзяўчыну павінен быў штомесяц атрымліваць узнагароджанне ў памеры $ 250. Мужчына арганізаваў выезд дзяўчат за межы Беларусі на аўтамабілі свайго знаёмага, аднак давесці задума да канца не змог - гандляр жывым таварам быў затрыманы 7 чэрвеня каля вёскі Федзькавічы.

У судзе берасцеец прызнаваў віну і каяўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0