Дзяржаўная камісія па выбарах пацьвердзіла ў панядзелак у Падгорыцы перамогу ў нядзельным рэфэрэндуме прыхільнікаў незалежнасьці Чарнагорыі. За выхад Чарнагорыі з саюзу з Сэрбіяй прагаласавала 55,4 адсотка ўдзельнікаў рэфэрэндуму - паведаміў старшыня камісіі Францішак Ліпка.
Актыўнасьць выбарцаў сягала 87 працэнтаў. Яна была такой вялікай, бо шалі вагаліся літаральна да апошняй хвіліны. Пад ціскам Эўразьвязу ўрад Чарнагорыі пагадзіўся абвесьціць незалежнасьць толькі ў тым выпадку, калі на рэфэрэндуме за яе прагаласуе 55 адсоткаў жыхароў.
Магчыма, на вынік паўплывалі некалькі тысяч чалавек, якія адмыслова прыехалі на галасаваньне з-за мяжы. Урад Чарнагорыі аплаціў авіябілеты ўсім гастарбайтэрам з Заходняй Эўропы. У той жа час урад Сэрбіі аплаціў чыгуначныя білеты ўсім жыхарам Чарнагорыі, якія жывуць у Сэрбіі. «Гэта нечувана, каб Падгорыца, гэтая найвялікшая вёска на Балканах, сталася сталіцай незалежнай краіны!» – крычаў на вуліцы пасьля абвяшчэньня вынікаў Ільля, маладзён, які прыехаў зь Бялграду. Аднак натоўп радасна зашумеў, і бадай ніхто яго, - пэўна, на ягонае ж шчасьце - ня чуў.
Артыкул цалкам: Czarnogóra: Za niepodległością 55,4 proc.
❏
Дадаткова:
Пра Чарнагорыю ў Вольнай Энцыкляпэдыі: