У партугальскай Каімбры завяршыўся матч предкваліфікацыі Чэмпіяната свету-2019. Зборная Беларусі прайграла гаспадарам паркета ў овертайме, але заняла выніковае другое месца ў групе «D» і ўслед за балгарамі прайшла ў наступную стадыю адбору.

У хатнім паядынку беларусы перамаглі з розніцай тры ачкі, тады як супернік узяў рэванш з мінімальнай розніцай. Адзначым, што цэнтравы нашай каманды Арцём Парахоўскі аформіў дабл-дабл - 16 ачкоў і 17 падбораў.

Партугалія - Беларусь - 79:78 (АТ) (23:22, 19:15, 10:14, 15:16, 12:11).

Група «D» (выніковае становішча): Балгарыя - 8 ачкоў, Беларусь - 5, Партугалія - 5.

Наступны раўнд стартуе 20 лістапада. Супернікі беларусаў стануць вядомыя на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?