Ва Уздзенскім раёне аўтамабіль збіў жанчыну, якая ў начны час ішла па дарозе ў слухаўках і без флікера, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Яўгенія Куневіч.

ДТЗ адбылося 19 жніўня ў 23.00. Кіроўца на аўтамашыне «Форд Транзіт», рухаўся па паласе разгону аўтадарогі Мінск-Мікашэвічы каля аграгарадка Возера Уздзенскага раёна і здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку.

Жанчына з множнымі пашкоджаннямі дастаўленая ва Уздзенскую ЦРБ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0