У сеціве з'явілася відэа бойкі, падчас якой быў забіты чэмпіён свету і Еўропы па паўэрліфцінгу Андрэй Драчоў.

На запісе, выкладзеным у Youtube, відаць, як невядомы нападае на спартсмена. Праз некаторы час паўэрліфцер падае, аднак нападнік працягвае біць, піша РІА Навіны.

Раней у Следчым камітэце Расіі па Хабараўскам краі паведамілі, што Андрэй Драчоў памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы пасля бойкі каля кавярні ў Хабараўску.

Канфлікт пачаўся ў кавярні, потым перанёсся на вуліцу і перарос у бойку, у выніку якой спартсмен атрымаў сур'ёзныя траўмы. Драчова на хуткай дапамозе адвезлі ў бальніцу, дзе ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

За інцыдэнтам назіраў ахоўнік кавярні, але яму параілі не ўмешвацца, бо, маўляў, «гэта бойка адзін на адзін». 

Той, хто напаў на спартсмена, уцёк з месца злачынства, яго асоба высветленая, вядуцца пошукі. Распачатая крымінальная справа.

32-гадовы Андрэй Драчоў мае тытулы чэмпіёна свету і Еўропы па паўэрліфцінгу ў катэгорыі да 120 кілаграмаў. Пасля завяршэння кар'еры ён займаўся бодыбілдынгам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0