Абаронца дзікай прыроды быў забіты ўвечары 16 жніўня.

Храналогію падзей паведамляе The Guardian. Прыляцеўшы ў Дар-эс-Салам, Лотэр паехаў на таксі ў гатэль. У раёне Масака кіроўца быў вымушаны спыніцца: ушчыльную да таксі пад'ехаў іншы аўтамабіль. З яго выйшлі двое - адзін з іх быў узброены, - адчынілі дзверы таксі і стрэлілі ва ўпор.

Паліцыя расследуе забойства. Раней на адрас 51-гадовага абаронцы дзікай прыроды не раз гучалі пагрозы. Ужо ў юнацтве ён, ураджэнец Паўднёвай Афрыкі, зрабіўся рэйнджарам. У 2009 годзе стаў адным з сузаснавальнікаў некамерцыйнай прыродаахоўнай арганізацыі PAMS Foundation, створанай для аховы афрыканскай фаўны і барацьбы з браканьерамі. Гэтая арганізацыя падтрымлівала дзейнасць NTSCIU (Нацыянальная і міждзяржаўная група па расследаванні цяжкіх злачынстваў). Члены NTSCIU дамагліся арышту некалькіх буйных гандляроў слановай косткай.

У развітальным лісце, апублікаваным на Facebook, калегі Лотара ўспамінаюць уласцівыя яму «абаянне і выбітнае пачуццё гумару». Аб страце смуткуюць члены яго сям'і - жонка, дзве дачкі і бацькі.

Ад 2007 да 2014 папуляцыя сланоў у афрыканскай саване скарацілася на 30% - гэта 144 000 асобін. Да нядаўніх часоў галоўнымі пакупнікамі слановай косткі былі азіяцкія краіны: каля 70% усіх здабытых біўняў экспартавалася ў Кітай. У канцы 2017 года Пекін плануе цалкам забараніць гандаль слановай косткай на тэрыторыі Паднябеснай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0