Паўабаронца Піліп Іваноў вярнуўся ў «Крумкачы». Пагадненне падпісанае да канца года, паведамляе сайт мінскага футбольнага клуба.

За «Крумкачоў» Піліп (Філ) Іваноў дэбютаваў 19 красавіка 2015 года. З тых часоў ён адыграў 76 матчаў, у якіх забіў 20 галоў і аддаў 11 галявых пасаў. Піліп Іваноў з'яўляецца другім бамбардзірам у гісторыі «Крумкачоў».

Не так даўно Іваноў быў адным з завадатараў байкоту матча супраць «Віцебска». Прычынай сталі запазычанасці клуба па заробку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0