Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко лічыць пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў больш дакладнай і справядлівай.

Такое меркаванне ён выказаў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Пры дзесяцібальнай сістэме няма нездавальняючых ацэнак. А бо адзінка і двойка — гэта нездавальняюча», - сказаў Васіль Жарко. Паводле яго слоў, бацькі вучняў наракаюць на тое, што ў школе ім кажуць пра тое, што ніводнае дзіця не можа вучыцца на 10 балаў, бо немагчыма ведаць усё і больш, чым настаўнік. Гэта няправільна, мяркуе віцэ-прэм'ер.

«У ранейшыя часы ўсё было дакладна: чатыры - гэта чатыры, пяць - гэта пяць. А цяпер усё расплывіста», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

«Мы прапанавалі грамадскасці абмеркаваць пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы. Многія гэтую прапанову падтрымліваюць, - дадаў Васіль Жарко. — Калі застанецца дзесяцібальная шкала, я не пярэчу. Але яна павінна быць аб'ектыўнай».

У сваю чаргу міністр адукацыі Ігар Карпенка мяркуе, што гэтае пытанне [пяцібальная ці дзесяцібальная сістэмы] не простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу, сярод педагогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0