*

там, дзе сон даланёй азёрнай
закалыхвае страказу,
дзе надкусваеш яблыкі зораў,
дольку поўні спрабуеш на зуб,
дзе паркаль блакітных крыніцаў
п’е ружовы адзінарог,
дзе няма патрэбы маліцца —
кожны кожнага там збярог;
дзе шчаслівы, без вечнага «дай мне»,
бог узрошчвае свой багун,
там, дзе не бывае расстанняў,
там, дзе я без цябе магу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0