З прапановай забараніць трансьляцыю расейскіх тэлеканалаў выступіла намесьнік кіраўніка Нацыянальнага савета па радыё і тэлебачаньні Даце Буцініеце, паведамляе Postimees.

Паводле яе словаў, савет у выпадку неабходнасьці можа прыняць рашэньне пра адключэньне расейскіх каналаў.

Праўда, латвійскія СМІ зазначаюць, што гэтыя захады будуць хутчэй дэманстратыўныя, паколькі ніхто не забароніць грамадзянам Латвіі глядзець спадарожнікавае тэлебачаньне.

Экспэрты зазначаюць, што заява Даце Буцініеце хутчэй зьяўляецца рэакцыяй на палітычныя падзеі, чым кіраўніцтвам да дзеяньня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?