У суботу 2 верасня ў цэнтры Мінска адбудзецца грандыёзная прэзентацыя Грузіі XXI стагоддзя «Тбілісоба Баржомі — 2017». Свята ў Верхнім горадзе стане адлюстраваннем новай Грузіі, дзе людзі шануюць традыцыі, але гатовыя да большага: насіць экстравагантныя ўборы, ладзіць пікнікі на траве са стрыт-фудам, а таксама танчыць да раніцы пад рытмы электроннай музыкі ад найлепшых дыджэяў «грузінскай Ібіцы».

Новая «Тбілісоба Баржомі — 2017» пакажа традыцыйную праграму днём, а пасля 22.00 адкрые маладзёжную вечарыну пад адкрытым небам.

— Мы падтрымліваем добрую традыцыю адзначаць дні нацыянальных культур у цэнтры горада, і ў гэтым годзе гарантуем, што падстаў для задавальненняў стане больш, — распавядае Кацярына Кілбас, арганізатар фестывалю «Тбілісоба Баржомі — 2017». — І першае з іх — гэта наша навінка, «Баржомі» у стылёвай і зручнай бутэльцы, з якой кожны з нашых гасцей зможа больш: больш танцаваць, больш слухаць музыку і, вядома ж, як мага больш атрымліваць асалоды ад кожнай хвіліны фестывалю.

У параўнанні з мінулым годам, фудкорт стане большым у два разы, павялічыўшыся да 25 рэстаранаў з традыцыйнай грузінскай кухняй і стравамі ў новым фармаце «on the go». Акрамя гэтага, да фестывалю нацыянальнай культуры ўпершыню далучыцца вуліца Зыбіцкая, 9 устаноў якой прапануюць аўтарскае бачанне грузінскай кухні, напрыклад, «хмельныя» або вегетарыянскія шашлыкі, а да страў абавязкова дададуць бутэлечку мінеральнай вады «Баржомі».

Дзённая праграма «Тбілісоба Баржомі — 2017» пачнецца з 12.00. Для малых пабудуюць грузінскі саламяны гарадок, а па суседстве размесціцца Бутэлька задавальненняў «Баржомі», якая ўсё лета прапаноўвала актыўны адпачынак у парках горада, а цяпер вярнулася з абноўленым наборам задавальненняў.

Пакуль на галоўнай сцэне будуць гучаць традыцыйныя мелодыі ў выкананні грузінскіх калектываў, на вуліцы Зыбіцкая музыканты «Пешаходкі» выканаюць каверы на грузінскія кампазіцыі ў сучаснай апрацоўцы. У Верхнім горадзе з'явіцца таксама куток Старога Тбілісі, дзе пакажуць нацыянальныя касцюмы і навучаць усіх ахвотных пісаць па-грузінску.

Пасля 22.00 пачнецца начная праграма, падчас якой гістарычны цэнтр Мінска ператворыцца ў велізарны танцпол фестывалю грузінскай электроннай музыкі, дзе выступяць найлепшыя дыджэі Тбілісі: Nika Amirejibi і Lashа Guruli. Таксама на сцэне Верхняга горада пройдзе начны модны паказ пад адкрытым небам — музыка і дызайнер Кахабер Цыскарыдзэ прадставіць сваю першую калекцыю адзення, якая стала сенсацыяй на Tbilisi Fashion Week — 2017.

Летась на фестываль сабралася больш за 35 тыс. чалавек, у гэтым годзе, як чакаюць арганізатары, гасцей стане яшчэ больш.

«Тбілісоба Баржомі — 2017» пройдзе пры падтрымцы з боку пасольства Грузіі, грузінскага культурна-асветніцкага таварыства «Мамулі», мэрыі Тбілісі і Мінгарвыканкама, а таксама вялізнай цікавасці саміх беларусаў да культуры і традыцыяў дзіўнай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0