Калісьці мову ідыш можна было звыкла пачуць на вуліцах беларускіх гарадоў ды мястэчак. Адчуваньне таго часу можна ўзнавіць, паслухаўшы новы дыск менскага клезьмерскага ансаблю Minsker Kapelye, які атрымаў назву «Тутэйшыя».
Вокладка альбому
Калі быць больш дакладным, дык сам дыск зьявіцца толькі напрыканцы гэтага году, але некаторыя песьні ўжо выклалі ў інтэрнэт:
Вось, напрыклад, як гучыць клезьмерская карагодная песьня:
Адмысловая полька:
Арыгінальны рэп на ідыш зь беларускімі слоўцамі:
Выступ ансамбля на відэа можна пабачыць тут:
Ня толькі музыка, але і маркетынг:
Тыя, хто цікавіцца тэмай габрэйскай культуры, можа таксама зазірнуць на канал інтэрнэт-відэа менскгага тэатру габрэйскай песьні “Сімха”.
А больш падрабязна пра клезьмерскую музыку ў Беларусі можна прачытаць тут.