Ноччу ў Гродне адбылася аварыя са смяротным вынікам.

Жыхарка аднаго з інтэрнатаў па вуліцы Томіна, знаходзячыся на бальнічным з загіпсаванай нагой, сказала мужу, што паедзе да сяброўкі на праспект Янкі Купалы. Дакладна вядома, што яна піла з другой сяброўкай, якая прыязджала наведаць хворую.

Жанчыны каталіся па начным горадзе на машыне. «Рэно» насіла па праезжай частцы, пасля машына ўляцела ў дрэва. Пасажырка загінула, з машыны выратавальнікам давялося яе выразаць. У загінулай засталося двое дзяцей.

Кіроўцу выратавала падушка бяспекі. Прычым, ні загінулая, ні параненая не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Па факце здарэння заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?