Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня возьме ўдзел у Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе, паведамілі ў яго прэс-службе.

Мерапрыемства пройдзе ў максімальна адкрытым і дыскусійным ключы, зазначаецца ў паведамленні На яго запрошаныя больш за 800 чалавек, у ліку якіх не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, а работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска.

У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца думкамі і досведам па тых ці іншых пытаннях, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0