Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 верасьня

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 3 верасня будзе пераменная воблачнасць.

Ноччу месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях невялікія дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём плюс 19—25°C, на паўднёвым захадзе да плюс 27°C.

Заўтра ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 21—23°C.

У наступныя двое сутак, 4 і 5 верасня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.

4 верасня пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—18°C, днём плюс 22—28°C, па поўдні да плюс 30°C.

5 верасня па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—19°C, днём плюс 23—29°C, месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях да плюс 30°C, у паўночна‑заходніх раёнах плюс 19—22°C.

4 верасня ў Мінску — пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С, днём плюс 25—27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?