Кантактная група па Украіне ўзгадніла «школьнае перамір'е» з 25 жніўня. Пра гэта паведаміў 23 жніўня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік, піша БелТА.

«Трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у святле падтрымкі лідараў «нармандскай чацвёркі», якія правялі перамовы 22 жніўня, пацвярджае сваю поўную прыхільнасць бестэрміноваму спыненню агню ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 00.00 25 жніўня. Бакі абавязваюцца прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння ўстойлівага рэжыму спынення агню. З мэтай маніторынгу бакі таксама абавязваюцца забяспечыць надзейны і бяспечны доступ СММ АБСЕ, паводле яе мандату, па ўсёй тэрыторыі Украіны», — праінфармаваў Марцін Сайдзік.

Спецпрадстаўнік дадаў, што рабочая група па бяспецы абмеркавала дэталі рэалізацыі дадзенага рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0