Стартаваў чарговы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі.

У першым матчы «Дынама» гуляла на «Мінск-Арэне» з фінскім «Ёкерытам» і прайграла з лікам 1:6 (0:2, 1:0, 0:4).

Наступны матч — 25 жніўня супраць «Віцязя».

***

Рэгулярны чэмпіянат будзе доўжыцца да канца лютага. Апошні (56-ы матч) «Дынама» згуляе 27 лютага з рыжскім «Дынама». 

У Заходняй канферэнцыі, дзе выступае «Дынама», 13 камандаў. Восем клубаў выходзяць у плэй-оф.

У мінулым годзе «Дынама» заняла 5-е месца ў канферэнцыі, але ў першым раўндзе плэй-оф прайграла «Лакаматыву» серыю з лікам 1:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0