president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў сёння на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе. Па словах кіраўніка дзяржавы, ужо рыхтуюцца адпаведныя законапраекты, піша БелТА. Пытанне абароны дзяцей ад негатыўнай і небяспечнай інфармацыі ў інтэрнэце ўзняла адна з удзельніц педагагічнай нарады.

«Нам трэба звярнуць на гэта ўвагу. І праваахоўныя органы, і не толькі. Мы цяпер рыхтуем шэраг законапраектаў, накіраваных менавіта на гэта.

Не ў тым, каб недзе закрыць інтэрнэт, нейкія нават сайты і рэсурсы «пятай калоны». Не, няхай пішуць. Людзі разбяруцца, — падкрэсліў Лукашэнка. — Але вось гэты дэструктыў — суіцыды і іншае… Расіяне ўжо прынялі шэраг рашэнняў. Спахапіліся, але вельмі позна. вось нам бы гэты момант не выпусціць. Трэба вельмі жорстка ў гэтым плане паступіць».

Раней амерыканцы наперадзе планеты ўсёй беглі, папракалі усіх у тым, што кантралюем інтэрнэт. «А сёння Дональд Трамп сам прыйшоў да гэтага і разумее, што нельга далей гэтую вольніцу распускаць. Нам трэба прымаць рашэнні, бо спознімся», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0