У Беларусі неабходна правесці аптымізацыю сеткі вышэйшых навучальных устаноў, заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай педагагічнай нарады міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

Цяпер у краіне 28 ВНУ рыхтуюць спецыялістаў эканамічнага профілю, 17 — юрыдычнага. «Таму неабходна правесці аптымізацыю сеткі ўстаноў вышэйшай адукацыі з улікам іх профілю, кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы», — сказаў міністр.

Пры гэтым будзе працягнутая праца па прафілізацыі спецыяльнасцяў. Перш за ўсё размова ідзе пра тое, каб выключыць дубляванне падрыхтоўкі па адных і тых жа спецыяльнасцях на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Станоўчы прыклад ёсць у сістэме аховы здароўя: выпускнікі медкаледжаў і медыцынскіх ВНУ па сваіх кваліфікацыйных характарыстыках не дублююць, а дапаўняюць адзін аднаго. Паралельна ў Беларусі распрацоўваюцца новыя падыходы да фарміравання прагнозу падрыхтоўкі кадраў пад патрэбнасці эканомікі і сацыяльнай сферы.

Што датычыцца падрыхтоўкі навуковых кадраў, то тут прапануецца замацаваць ўвядзенне аспірантуры на ўзроўні навукова арыентаванай адукацыі са здачай кандыдацкіх экзаменаў.

Набор у дактарантуру будзе праводзіцца выключна па мэтавым прынцыпе на грантавай аснове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0