Гомельская міліцыя затрымала 18-гадовага Мікіту Блінніка. Хлопца вінавацяць у тым, што падчас бойкі ў цэнтры Гомеля 15 жніўня ён парэзаў апанента нажом.
Прычыны бойкі высвятляюцца, паведамілі міліцыянты. Пацярпелы застаўся жывы.
Цікава, што Бліннік — заўзятар міні-футбольнага клуба «БЧ» (Беларуская чыгунка).
Прычым у сацсетках хлопца — падтрымка беларускай мовы, Украіны і шэсцяў на Дзень Волі суседнічае з гісторыяй Рэйха і «расавай антрапалогіяй».