Пошукавая група гродзенскіх памежнікаў 23 жніўня з выкарыстаннем службовага сабакі ў 600 м ад берагавой водмелі затрымала жыхара Гродна, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Пры сабе ў мужчыны была сумка з касцюмам для падводнага плавання. Таксама ў месцы затрымання былі знойдзеныя шэсць герметычна запакаваных заплечнікаў з тытунёвымі вырабамі беларускай вытворчасці. Яны былі падрыхтаваныя да перапраўкі праз рачны ўчастак мяжы. Незаконная партыя склала 6 тысяч штук цыгарэт.

Пры затрыманні мужчына спрабаваў уцячы ад праваахоўнікаў. Падчас пераследу памежнікам для затрымання зламысніка прыйшлося прымяніць табельную зброю — былі зробленыя папераджальныя стрэлы ў паветра.

У дачыненні да гарадзенца распачаты адміністрацыйны працэс па ст. 23.29 і арт. 23.30 КоАП Беларусі (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне памежнага рэжыму). Максімальныя санкцыі гэтых артыкулаў прадугледжваюць штраф у памеры да 100 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0