Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала вязнем сумлення актывіста Дзмітрыя Паліенку, які з 7 красавіка знаходзіцца ў калоніі за парушэнне ўмоў адтэрміноўкі пакарання.

Amnesty International заклікала вызваліць актывіста, тэрмін якога заканчваецца ў кастрычніку 2018 года. У заяве арганізацыі гаворыцца, што «ўсе абвінавачванні супраць Дзмітрыя Паліенкі выцякаюць з мірнага ажыццяўлення ім сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў», піша Tut.by.

Нагадаем, 7 красавіка суд Заводскага раёна Мінска адмяніў Паліенка адтэрміноўку выканання пакарання па прысудзе паўгадавой даўніны з-за таго, што актывіст не змог знайсці працу і атрымаў тры адміністрацыйныя арышты за вясну 2017 года. Паліенка адправіўся ў калонію на 1,5 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0