23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызму і камунізму. Гэтая дата была зацверджаная Еўрапарламентам у 2008 годзе. Адным з тых, хто прасоўваў замацаванне такога дня, быў былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.

Дзень 23 жніўня абраны не выпадкова, менавіта тады быў падпісаны так званы «пакт Молатава-Рыбентропа» ў 1939 годзе. У выніку гэтага падпісання ў склад СССР увайшлі краіны Балтыі, Заходнія Беларусь і Украіна.

Расійскае міністэрства замежных справаў да гэтага дня падрыхтавала малюнак, які павінен быў наглядна растлумачыць, чаму на адны чашы вагаў нельга ставіць камунізм і нацызм.

У твітары МЗС было змешчанае наступнае паведамленне: «Нацысцкая Германія пачала Другую сусветную вайну і забіла 27 мільёнаў савецкіх грамадзян. СССР скончыў вайну і выратаваў свет ад карычневай чумы».

Разам з допісам размяшчалася карцінка, на якой напісана: «Нацызм, пачаў халакост. Камунізм, скончыў халакост. У гэтым розніца». У допісе міністэрства адзначыла сваіх калег з Літвы, Латвіі, Польшчы, Еўракамісіі.

Фішка ж у тым, што да ілюстрацыі нацыста быў абраны дастаткова вядомы персанаж — Вернан Гольдберг. Ён праходзіў у вермахце мадэллю як «ідэальны нямецкі салдат», але пры гэтым меў габрэйскае паходжанне.

У 1940-м Гольдберга звольнілі са службы як «паўкроўку». Рашэнне прымаў асабіста Гітлер. Вернан ратаваў свайго бацьку ад высылкі ў канцлагер Асвенцім. Пры гэтым Гольдберг ніколі не быў членам нацысцкай партыі.

Вельмі цяжка абвінавачваць гэтага чалавека ў тым, што ён пачаў халакост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?