У Слонімскім раёне трое мясцовых жыхароў 2000 года нараджэння паламалі адзінаццаць дарожных знакаў, устаноўленых на аўтадарозе «М11», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Да гэтага ладна падпіўшы, сланімчукі пад раніцу бадзяліся ў ваколіцах раённага цэнтра. У нейкі момант у поле зроку хлопцаў трапілі таблічкі, якія чымсьці ім не спадабаліся. Прычыненая шкода ацэненая на суму крыху больш за сто рублёў.

На працягу некалькіх дзён падазраваныя былі знойдзеныя. Свае паводзіны яны тлумачаць менавіта тым, што былі нецвярозыя.

Па артыкуле «хуліганства, здзейсненае групай асобаў» распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0