Виленские белорусские газеты отводили много места письмам читателей из разных уголков Западной Беларуси. В этих письмах слышны голоса сознательных белорусов того времени. Из них можно узнать, о чем мечтали наши люди, о чем волновались и о чем радовались, за что болело их сердце 80—90 лет тому назад…

Моладзь любіць чытаць

в. Гароднікі, каля Квасоўкі, Горадзенскага пав. Моладзь у нас вельмі ахвотна бярэцца за чытаньне сваіх беларускіх кніжак і часапісаў. Ня так даўно шмат хто ў нас выпісаў «Шлях Моладзі», а таксама і «Хрысьціянскую Думку». На жаль, яны да нас прыходзяць вельмі неакуратна, а некаторыя нумары дзесьці зусім гінуць. Сярод моладзі ёсьць так-жа вялікія імкненьні і ахвота да свае беларускае арганізацыі моладзі. Дзеля гэтага трэба было б падумаць і старацца нанова легалізацыі статуту, каб усё-ж мець сваю арганізацыю.

Z.

Шпуляк (сеткаўка) на вёсцы

«Шлях Моладзі», №7, ліпень 1937 года.

«Шлях Моладзі», №7, ліпень 1937 года.

в. Гулічы, Ляхавіцкай вол., Баранавіцкага пав. Год таму назад моладзь нашай вёскі са складак купіла сетку і шпуляк (мяч). У-ва ўсе сьвяточныя дні і вольныя гадзіны адбываюцца гульні, у каторых прыймаюць удзел ня толькі маладыя хлопцы і дзяўчаты, але нават і старэйшыя сяляне. Адны гуляюць, іншыя так сачаць за гульнёй, гутараць, жартуюць. Наагул шпуляк выклікае вялікае зацікаўленьне. Заўсёды пры ім кіпіць жыцьцё; зьбіраецца да 70 асоб, што на вёску з 60 хатамі даволі шмат. Гуляць у шпуляка мы навучыліся ўжо добра. Часам прыходзяць паглядзець на нашыя гульні людзі і з суседніх вёсак. Паміж іхніх адгалосаў не бракуе і такіх заўваг: «Як яны могуць скакаць пасьля касы каля сеткі». Нашая ж моладзь пераконана, што так могуць гаварыць толькі людзі, каторыя ў сваім жыцьці ніколі не займаліся спортам.

Спартовец.

Шлях Моладзі, №7. Вільня, ліпень 1937 года.

Пісьмы з вёскі

«Сhryścijanskaja Dumka», №16, 20 верасня 1937 года.

«Сhryścijanskaja Dumka», №16, 20 верасня 1937 года.

Васіліны, Пастаўскі пав. Чытаючы «Хр. Думку», многа я знаходзіў у ёй зьмешчаных лістоў з вёсак, але з нашага кутка дагэтуль ня было нічога. Наша вёска разьбіта на хутары яшчэ прад вайной. Усе мы Беларусы і пераважна праваслаўныя. Жывём між сабой даволі згодна і гаворым, як праваслаўныя, так і каталікі толькі пабеларуску. Людзі нашы ў сьвятыні ходзяць мала, бо не разумеюць польскай і расейскай мовы. Па касьцёлах і цэрквах поўна людзей бывае толькі на фэстах. Народ наш агулам цёмны, а найбольш у гэтым вінавата духавенства, бо яно душой ад народу стаіць далёка. Паяўляюцца ў нас нават сэктанты баптысты і дураць людзям галовы. Ах, як-жа іншым у нас было-б жыцьцё, каб нас ды па сьвятынях навучалі Божага слова ў нашай роднай беларускай мове! Дасьць Бог — дачакаемся!

Chryścijanskaja Dumka, Nr. 14. Wilnia, 15 žniunia 1937 h.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?