Фракцыя Юліі Цімашэнкі, Партыя Рэгіёнаў Януковіча і камуністы аб'ядналіся, каб абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта Юшчанкі. За пакет дакумэнтаў, якія мяняюць расклад сілаў у краіне, прагаласавалі 362 з 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Як паведамляюць з Кіева, яны прагаласавалі шэраг заканадаўчых актаў, якія выводзяць Службу бясьпекі Ўкраіны і кабінэт міністраў з-пад кантролю прэзыдэнтуры. Адначасова яны заблякавалі праект заявы ў падтрымку Грузіі, якую прапанавала прапрэзыдэнцкая фракцыя. Блізкія супрацоўнікі прэзыдэнтуры тым часам абвінавацілі Юлію Цімашэнку ў патаемнай змове з Масквой з мэтай атрымаць палітычную падтрымку Расіі на выбарах 2010 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?