Настаўніца беларускамоўнага класа ў Гомелі Кацярына Казлова (злева) і завуч Таццяна Гарбачова. Фота радыё «Свабода».

Настаўніца беларускамоўнага класа ў Гомелі Кацярына Казлова (злева) і завуч Таццяна Гарбачова. Фота радыё «Свабода».

Беларускамоўны першы клас набрала гімназія №36 імя Івана Мележа на вуліцы Братоў Лізюковых. Весці клас будзе маладая настаўніца, выпускніца Гомельскага педагагічнага каледжа імя Выгоцкага Кацярына Казлова. Родам яна з радзіміцкай глыбінкі — з Чачэрскага раёна.

У Менску дзейнічаюць 6 беларускамоўных школ ды гімназій і адзін напаўпадпольны ліцэй. Трымаецца беларускамоўная гімназія ў Барысаве. Ініцыятыўныя групы бацькоў нядаўна дабіліся таксама адкрыцця беларускамоўных класаў у Гродне, Брэсце, Баранавічах, Магілёве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?