Рэйтынгавае агенцтва Moody's павысіла суверэнны рэйтынг Украіны. З Caa2 («стабільны») ён быў зменены да Caa3 («станоўчы»), гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Павышэнне рэйтынгу ў агенцтве растлумачылі дзвюма прычынамі. Першай з іх сталі структурныя рэформы. Іх кумулятыўны ўплыў, адзначылі ў агенцтве, можа палепшыць дынаміку змены дзяржаўнага доўгу краіны. Яшчэ адной прычынай стала «значнае ўмацаванне знешніх пазіцый Украіны».

«Пазітыўны прагноз па рэйтынгу адлюстроўвае дынаміку рэформаў, якія, калі яны будуць праводзіцца устойліва, могуць прывесці да далейшага павышэння ўстойлівасці ўнутрыдзяржаўнага і замежнага доўгу», — растлумачылі ў агенцтве.

Moody's адзначыла, што пасля ўвядзення новых бюджэтных правілаў, прафіцыт бюджэту Украіны ў бліжэйшыя некалькі гадоў можа скласці 1% ВУП. Таксама ў агенцтве лічаць, што пасля ўхвалення пенсійнай рэформы, Украіна зможа разлічваць на новы транш ад МВФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?