Хабараўскія таксісты, якія прымусілі пасажыраў запэцкаць сабе твары зялёнкай, бо тыя з імі не расплаціліся, былі звольненыя пасля таго як відэа з іх удзелам разышлося ў інтэрнэце, паведамляе ВВС.

У службе таксі «Максім» пагадзіліся скасаваць дамову з таксістамі пасля звароту Далёкаўсходняй асацыяцыі перавозчыкаў.

Нагадаем, на відэазапісы двое мужчын каля машыны таксі прымушаюць дзяўчыну памыцца зялёнкай. «Будзеце ў «Юцюбе», — кажа таксіст, наліваючы зялёнку ў далоні адной з пасажырак. Побач стаіць сяброўка дзяўчыны з зялёным тварам і яшчэ адзін мужчына, меркавана, таксама таксіст.

Кіроўцы тлумачаць тое, што адбываецца, тым, што дзяўчаты ехалі без грошай. Мыючыся, дзяўчына смяецца і кажа, што калі б яна аказалася сведкай здарэння, «сама стаяла б і ўгарала».

Відэа выклікала рэзананс — мясцовая паліцыя пачала даследчую праверку.

Відэазапісаў, на якіх, мяркуючы па апісанні, таксісты мажуць кліентаў, якія не заплацілі, зялёнкай, у расійскім YouTube некалькі дзясяткаў. Падобныя выпадкі адбываліся ў Ніжагародскай вобласці, у Омску, Тагіле, Ліпецку, Новакузнецку і казахстанскім Кастанаі. Самае даўняе відэа датаванае 2014 годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0