Польскаму радыё стаў вядомы змест ліста, які ўрад Польшчы адправіла ў Брусель у адказ на абвінавачванні па справе аб судовай рэформе. У канцы ліпеня Еўрапейская камісія паставіла пад сумнеў законы ў рамках судовай рэформы, якая праводзіцца ў Польшчы.

У 12-старонкавым лісце да Еўракамісіі гаворыцца аб тым, што судовая рэформа ў Польшчы — гэта адказ на надзённыя чаканні грамадства, якія нарастаюць на працягу многіх гадоў.

«Глыбокі недавер палякаў да органаў правасуддзя — гэта небяспечная і беспрэцэдэнтная ў развітых дэмакратычных дзяржавах сітуацыя», — гаворыцца ў лісце МЗС Польшчы.

Акрамя таго, афіцыйная Варшава заявіла, што кожная краіна мае права ўносіць змены ў функцыянаванне судовай сістэмы, і Еўрапейская камісія не мае паўнамоцтваў, каб гэтыя змены ацэньваць.

Польскі ўрад таксама нагадаў, што ў сілу ўступілі толькі падпісаныя прэзідэнтам законы — аб судах агульнай юрысдыкцыі і Нацыянальнай школе судаводства. У лісце падкрэслена, што гэтыя законы не ўяўляюць пагрозы для незалежнасці судоў і вяршэнства права ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0