Алег Белаконеў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Алег Белаконеў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Алег Белаконеў, начальнік Генштаба і першы намеснік міністра абароны, падчас брыфінгу напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» «патроліў» людзей, якія заклікаюць арганізаваць грамадскае назіранне за ходам вучэнняў: а гэта палітык Андрэй Дзмітрыеў, ваенныя эксперты Аляксандр Алесін і Андрэй Паротнікаў, блогер Эдуард Пальчыс і г.д.

«Я хачу звярнуцца да ўсіх прысутных у зале, — сказаў Белаконеў, скончыўшы афіцыйную частку выступу. — Апошнім часам шмат з'яўляецца аналітыкаў. Людзей, якія раяць, як праводзіць вучэнні, спрабуюць стварыць групу па кантролі за вучэннямі. Ведаеце, я прайшоў усе прыступкі вайсковай адукацыі. І, прызначаючы мяне на гэтую пасаду, кіраўнік дзяржавы ўлічваў мае здольнасці і веды. Я прафесіянал. Калі ж вы мяне запросіце ў клініку, дзе праводзяць аперацыі на сэрца, я не змагу раіць гэтым людзям. Я не змагу стварыць з такіх жа, як я, групу, якая будзе кантраляваць правядзенне аперацый. Таму не бударажце грамадскасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?