У суботу 2 верасня ў цэнтры Мінска адбудзецца грандыёзная прэзентацыя Грузіі XXI стагоддзя «Тбілісоба Баржомі — 2017». Упершыню свята нацыянальнай культуры будзе доўжыцца да паўночы і стане адлюстраваннем новай Грузіі, дзе людзі шануюць традыцыі, але гатовыя да большага: насіць экстравагантныя ўборы, ладзіць пікнікі на траве са стрыт-фудам і «Баржомі» ў бутэльцы, а таксама танчыць да раніцы пад рытмы электроннай музыкі ад найлепшых дыджэяў «грузінскай Ібіцы».

Беларусы перажываюць «бум» на ўсе грузінскае. Жаданне пабываць у Грузіі трапіла ў вішліст кожнага, хто адкрыты для падарожжаў. Гэта не дзіўна: дабрацца да найбуйнейшых аэрапортаў у Тбілісі і Кутаісі з Мінска можна, выдаткаваўшы меншчым 100$, а пра мясцовую гасціннасць складаюць легенды. Больш за 50 000 турыстаў з Беларусі наведалі Грузію ў мінулым годзе, а ў гэтым плынь вырасла амаль на чвэрць. Сярод гасцей былі і тыя, каму мала пляжаў і гор: вандроўнікі шукаюць «тэра інкогніта» — Грузію, якую можна адкрыць, адправіўшыся на шпацыр па начным горадзе. Ці ж 2 верасня апынуцца ў цэнтры Мінска, дзе ў трэці раз пройдзе фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба Баржомі».

— Мы падтрымліваем добрую традыцыю адзначаць дні нацыянальных культур у цэнтры горада, і ў гэтым годзе гарантуем, што падстаў для задавальненняў стане больш, — распавядае Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus. — Першы з іх — гэта наша навінка, «Баржомі» ў стылёвай і зручнай бутэльцы, з якой кожны з нашых гасцей зможа больш: больш танцаваць, больш слухаць музыкі і, вядома ж, як мага больш атрымліваць асалоду ад кожнай хвіліны фестывалю.

Верхні горад на адну ноч ператворыцца ў велізарны танцпол фестывалю грузінскай электроннай музыкі, дзе выступяць найлепшыя дыджэі Тбілісі — Nika Amirejibi, Lashа Guruli і Kakhaber Tsiskaridze, якія яшчэ тыдзень таму заводзілі натоўп на «грузінскай Ібіцы» GEM Fest, а цяпер зладзяць драйв на плошчы Свабоды.

Дызайнеры Кахабер Цыскарыдзэ і Лаша Ёкхадзе пакажуць свае калекцыі адзення проста на сцэне ў Верхнім горадзе пад гукі электроннага біта, і іх наватарскае бачанне моды ўжо заўтра можа стаць трэндам, як гэта здарылася з грузінскімі нацыянальнымі ўзорамі, якія пакарылі вядучыя дамы моды.

Калі ноч — сябра моладзі, то дзень стане данінай традыцыям Грузіі. На плошчы Свабоды з 12:00 выйдуць ансамблі «Грузінскія галасы» і «Мерані», а таксама салісты аркестра «Тбілісі Біг-бэнд», які ўключаны ў сусветную «Музычную энцыклапедыю» як адзін з самых аўтэнтычных калектываў Грузіі.

У параўнанні з мінулым годам, фудкорт стане большым у два разы, павялічыўшыся да 25 рэстаранаў з хатняй грузінскай кухняй і стравамі «on the go». Акрамя гэтага, да фестывалю нацыянальнай культуры ўпершыню далучыцца модная вуліца Зыбіцкая, на якой 28 жніўня стартаваў тыдзень грузінскай кухні. У рэстаране «Хінкальня», які адкрыўся нядаўна, грузінскі шэф-кухар правёў майстар-клас па прыгатаванні розных відаў хачапуры, а на адкрытай верандзе бара «Чердак» стравы гатавалі кухары ўстаноў-удзельнікаў — увесь тыдзень дзевяць кафэ і бараў будуць частаваць гасцей аўтарскай грузінскай кухняй з абавязковым атрыбутам — бутэлечкай асвяжальнага «Баржомі».

— Зараз у Мінску каля 10 рэстаранаў грузінскай кухні, пра якія можна сказаць, што яны традыцыйныя. Большасць з іх адкрыліся за апошнія тры гады, — распавядае Кахі Пакацашвілі, кіраўнік грузінскага культурна-асветніцкага таварыства «Мамулі». — Усе грузінскія рэстараны будуць прадстаўлены на рэкордным для Верхняга горада фудкорце на «Тбілісоба Баржомі — 2017». Будуць таксама і беларускія рэстараны, якія пакажуць сваё бачанне нашай кухні, так што ў гасцей будзе магчымасць паспрабаваць розныя грузінскія стравы і параўнаць.

У Музычным завулку будуць гучаць каверы на папулярныя грузінскія мелодыі ў выкананні артыстаў «Пешаходкі» Georgian style, а гітары, барабаны, сінтэзатары стануць рытмам для запальных танцаў і майстар-класаў. На тэрасе «Стары Тбілісі — Новы Тбілісі», якая размесціцца за 100 метраў ад галоўнай сцэны, пройдзе фотавыстава нацыянальных касцюмаў і славутасцяў Грузіі, а таксама праект, прысвечаны грузінскаму алфавіту, кожная літара якога сваёй формай нагадвае мудрагелістыя ўсходнія ўзоры — і ахвотна навучаць усіх ахвотных пісаць па-грузінску.

Для дзяцей пабудуюць грузінскі саламяны гарадок Borjomiland, дзе можна навучыцца ляпіць хінкалі, хавацца ў лабірынце і рабіць вясёлыя фатаграфіі. Па суседстве размесціцца Бутэлька задавальненняў «Баржомі», якая ўсё лета прапаноўвала актыўны адпачынак у парках горада, а цяпер вярнулася з абноўленым наборам задавальненняў — дарослым твістарам і хуткімі спатканнямі за гульнёй у бадмінтон.

— Менавіта з «Тбілісоба Баржомі» пачаліся дні нацыянальных культур у Мінску і менавіта ёй мы можам быць удзячныя за святы, якія сталі добрай традыцыяй горада, — адзначае Павел Скалабан, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама. — Летась «Тбілісоба Баржомі» сабрала больш за 35 тыс. чалавек і ў гэтым годзе, як нам здаецца, прыцягне яшчэ больш гасцей дзякуючы новаму фармату — свята завершыцца толькі ў 24:00, такога яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0