Сеул адказаў на чарговыя ракетныя выпрабаванні Пхеньяна. Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Паўднёвай Карэі, чатыры знішчальнікі F-15K скінулі бомбы на палігон, размешчаны паблізу мяжы з КНДР. Падчас вучэнняў была адпрацаваная атака на паўночнакарэйскае кіраўніцтва, паведамляе Радыё Польшча.

Нацыянальная рада бяспекі Паўднёвай Карэі асудзіла ракетны запуск, назваўшы яго парушэннем рэзалюцыі ААН. Згодна з дакументам, Пхеньяну забароненыя запускі балістычных ракет.

Нагадаем, сёння Паўночная Карэя правяла чарговы запуск ракеты. На гэты раз балістычны снарад праляцеў над тэрыторыяй Японіі, пасля чаго зваліўся ў воды каля Хакайда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0