Гэта здарылася ўвечары 25 жніўня.

Мужчына падазраецца ў тым, што ў нецвярозым выглядзе «з ужываннем фізічнай сілы здзейсніў палавыя зносіны (насуперак волі пацярпелай) з дачкой», - паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці.

Мамы дзяўчынкі ў той дзень не было дома - яна з малодшымі дзецьмі была ў сваякоў у іншым горадзе.

Мужчына затрыманы, цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.

 — Мужчына працаваў у адной з арганізацый Ляхавічаў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і грамадскай бяспекі, - распавяла Intex-press Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці

Вырашаецца пытанне аб заключэнні мужчыны пад варту. З дзяўчынкай працуюць спецыялісты-псіхолагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0